Автор работы: Пользователь скрыл имя, 31 Марта 2014 в 21:10, реферат
Анатоль Фёдаравіч пачаў сваю кар`еру з пасады памочніка сакратара Санкт-Пецярбургскай судовай палаты ў красавіку 1866. Гэта быў час ўвядзення ў жыццё новых Судовых Уставаў 1864, якія сталі найвялікшымі дасягненнямі рускай юрыдычнай думкі.
Коні Анатоль Фёдаравіч (1844, Пецярбург - 1927, Ленінград) - юрыст, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў сям`i пісьменніка і гісторыка тэатра Фёдара Аляксеевіча Коні. Атрымаўшы адукацыю ў нямецкай школе і гімназіі, ён паступіў на фізіка-матэматычны ф-т Пецярбургскага ун-та, але неўзабаве быў адлічаны адтуль з нагоды закрыцця ун-та з-за студэнцкіх беспарадкаў. У 1862, захоплены ідэямі судовай рэформы, паступіў на юрыдычны ф-т Моск. ун-та і ў 1865 скончыў яго са ступенню кандыдата права. Дысертацыя Коні “О праве необходимой обороны” сведчыла аб яго выключным таленце. Захоплены ліберальнымі ідэямі першых гадоў царавання Аляксандра II, К. адмовіўся ад прафесарскай кар`еры, аддаўшы перавагу ролі судовага дзеяча.
Анатоль Фёдаравіч пачаў сваю кар`еру з пасады памочніка сакратара Санкт-Пецярбургскай судовай палаты ў красавіку 1866. Гэта быў час ўвядзення ў жыццё новых Судовых Уставаў 1864, якія сталі найвялікшымі дасягненнямі рускай юрыдычнай думкі.
Коні яшчэ трэба было прайсці цяжкі шлях таварыша пракурора ў Казані, у Харкаве. Там ён звярнуў на сябе ўвагу як пісьменны і таленавіты абвінаваўца і ў 1874 годзе быў запрошаны ў Санкт-Пецярбург на пасаду таварыша пракурора акруговага суда (у мінулым стагоддзі таварышамі называлі намеснікаў). У савецкія часы узмоцнена падкрэсліваўся яго ўдзел у якасці ўжо старшыні акруговага Санкт-Пецярбургскага суда ў працэсе В.І. Засуліч
ВІДЕО 1.03-02.50
. Неабходна адзначыць, што нягледзячы на спробы савецкіх гісторыкаў прадставіць А.Ф. Коні прынадлежным да рэвалюцыйнага руха лібералам, да таго ж падвергнутым ганенням з боку царскага ўрада, факты кажуць пра адваротнае. І двор, і міністэрства юстыцыі змаглі падняцца вышэй прыватных прэтэнзій і ўбачыць у старшыні акруговага суда сапраўды таленавітага юрыста, які мог прынесці карысць айчыне. Так, у 1885 годзе ён быў прызначаны обер-пракурорам Сената, гэта была вышэйшая пракурорская пасаду таго часу. З 1897 года ён становіцца сенатарам.
Адначасова з гэтым расце яго аўтарытэт у навуковых юрыдычных колах. У 1890 Харкаўскі Універсітэт прысвоіў яму званне доктара юрыдычных навук, а ў 1900 ён выбраны ганаровым акадэмікам разраду прыгожага пісьменства Імператарскай Акадэміі Навук (разам з Чэхавым). Кіруючыся сваім неацэнным практычным вопытам пракурорскай і судовай працы, Коні піша шэраг работ, якія складаюць гонар ўсёй расійскай юрыспрудэнцыі. Ён па праве можа быць названы заснавальнікам новай навукі - судовай этыкі, якой прысвечана праца “Нравственные начала в уголовном процессе”
Грамадска-палітычнае жыццё было для Анатоля Фёдаравіча поўным падзей. Пасля стварэння Дзяржаўнай Думы ён уключаецца ў актыўную заканатворчую дзейнасць, выступаючы ў якасці члена Дзяржаўнага Савета (з 1 студзеня 1907 г). Шмат у чым дзякуючы яго падтрымцы былі прыняты законы аб умоўна-датэрміновым вызваленні (1909), аб дапушчэньні жанчын у адвакатуру. ВІДЕО…10.00-10.39
Ужо ў савецкі перыяд А.Ф. Коні перавыдае шэраг мемуараў, аб`яднаных у зборніку “На жизненном пути”. Гэтыя ўспаміны бясспрэчна прызнаны лепшымі ўзорамі мемуарыстыкі, яны напісаны чыстай, жывой рускай мовай.
Асноўная частка яго рукапіснай спадчыны захоўваецца ў Інстытуце рускай мовы і літаратуры (Санкт-Пецярбург), яго кнігі перавыдадзены ў Расіі і за мяжой, яго прамовы цытуюцца як ўзоры судовых прамоў, яго мемуары выкарыстоўваюцца для аб`ектыўнага напісання біяграфій многіх вядомых асоб. Вывучэнне яго творчасці працягваецца. Асабліва актуальным становіцца яно цяпер, калі наш суд набывае шматлікія рысы судовай сістэмы, створанай у 1864-66 гадах.