Архитектура костёлов Беларуси

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Апреля 2013 в 19:47, реферат

Краткое описание

З другой паловы XIII ст. пачынаецца працэс увахождання беларускіх зямель у склад Вялікаг княства Літоўскага. Ён суправаджаўся значнымі зменамі, як у сацыяльна-палітычным, эканамічным, так і культурным жыцці. Гэта быў час напоўнены важнымі гістарычнымі падзеямі. З другой паловы XIII – пачатку XVI ст. пачаўся новы этап у развіцці беларускага дойлідства. Яго асаблівасці вызначаліся канкрэтнымі сацыяльна-эканамічнымі, палітычнымі і культурна-рэлігійнымі ўмовамі, у якіх знаходзілася Беларусь у складзе Вялікага княства Літоўскага.

Прикрепленные файлы: 1 файл

ПЕРШАЯ ГЛАВА.docx

— 29.51 Кб (Скачать документ)

 

З другой паловы XIII ст. пачынаецца працэс увахождання беларускіх зямель у склад Вялікаг княства Літоўскага. Ён суправаджаўся значнымі зменамі, як у сацыяльна-палітычным, эканамічным, так і культурным жыцці. Гэта быў час напоўнены важнымі гістарычнымі падзеямі. З другой паловы XIII – пачатку XVI ст. пачаўся новы этап у развіцці беларускага дойлідства. Яго асаблівасці вызначаліся канкрэтнымі сацыяльна-эканамічнымі, палітычнымі і культурна-рэлігійнымі ўмовамі, у якіх знаходзілася Беларусь у складзе Вялікага княства Літоўскага.         Беларускае мастацтва XIV – XVI стст. нясе на сабе адбітак праблем і супярэчнасцей грамадска-палітычнага жыцця дзяржавы. Яго развіццё было бурным і імклівым. У гэты час назіраецца аутыўнае засваенне традыцый рэнесанснай культуры, якая ўзбагачаецца нацыянальнымі рысамі. Не малую ролю адыграла таксама і багатая мастацкая спадчына старажытнабеларускіх княстваў, уздеянне якой было вельмі значным. Пашырэнне ўзаемасувязей з заходнееўрапейскімі краінамі, перш за ўсё ў рэлігійных межах, спрыяла распаўсюджанню рамансакга і гатычнага стыляў. Іх актыўнае ўваходжанне ў мастацкую практыку абумовілі і асабістыя, унутрыдзяржаўныя прычыны.  Беларускае дойлідства XIV – XVI стст. спалучала традыцыі дойлідства заходніх зямель Русі і новыя рысы, звязаныя з узвядзеннем стыляў готыкі і рэнесансу, якія пранікалі на беларускія землі праз Польшчу і Літву. Прыёмы гэтых стыляў значна перапрацоўваліся мясцовымі будаўнікамі ў адпаведнасці з канкрэтнымі функцыянальнымі і мастацкімі задачамі.    З готыкай звязана далейшая распрацоўка каркасна-нервюрнай канструкцыі перакрыццяў, якія ў параўнанні са старажытнарускімі масіўнымі скляпеннямі сталі больш лёгкімі, ажурнымі, актыўнымі па малюнку. На аснове крыжовых скляпенняў развіваліся разнастайныя формы перакрыццяў – так званыя зоркавыя і сеткавыя скляпенні, якія ў збудаваннях XVI ст. набылі дэкаратыўны характар. У вонкавым абліччы пабудоў пад уплывам готыкі і рэнесансу вялікае мастацкае значэнне набылі шчыты-франтоны, на якіх канцэнтраваліся важнейшыя элементы аздобы.      У XIV – XVI стст. склаліся цікавая сістэма рашэння фасадаў, калі неатынкаваныя сцены з чырвонай цэглы дэкарыраваліся разнастайнымі па малюнку нішамі, выбеленымі вапнай. Дзякуючы гэтаму стваралася прыгожая двухколерная бела-чырвоная гама фасадаў. Трэба адзначыць, што карані двухколернай паліхроміі паглыбляюцца ў далёкую старажытнасць і звязвны з традыцыямі полацкай школы XII ст., калі паласатыя двухколерныя фасады ствараліся кладкай «са схаваным радам». Аднак гэты прыём у новых умовах быў значна перапрацаваны і набыў сваю арыгінальную трактоўку.   Мураванае культавае дойлідства XIV − XV стст. на беларусі захоўвала важнейшыя рысы дойлідства заходніх зямель русі  XI – XIII стст. Аднак у новых гістарычных умовах яно атрымала некалькі іншы кірунак развіцця, звязаны з дасягненнямі тэхнікі будаўніцтва і пэўным пераасансаваннем форм заходнееўрапейскай архітэктуры – готыкі і рэнесансу. Асноўныя планіровачныя тыпы культавых збудаванняў можна прадставіць як аднанефавыя і трохнефавыя. Ад крыжова-купальных старажытнарускіх збудаванняў апошнія адрозніваліся тым, што ў большасці выпадкаў уяўлялі тып зальнай базілікі, г. зн. сярэдні неф не быў павышаным і цэнтральная частка храма не мела купала. Паступова перавага была аддадзена аднаапсідным збудаванням, у якіх захавалася толькі сярэдняя апсіда.   Храмы XIV – XVI стст. значна адрозніваліся ад старажытнарускіх і ў канструкцыйных адносінах. Гэта датычыць не толькі раўнаслойнай муроўкі сцен з цэглы значных памераў, але і метаду размеркавання нагрузак не столькі на сцены, колькі на такія канструкцыйныя элементы, як контрфорсы, лапаткі. Пад уплывам готыкі трансфармаваліся канструкцыі скляпенняў. У параўнанні з аморфнымі і цяжкімі візантыйскімі купальнымі і паўцыркульнымі перакрыццямі гатычныя скляпенні на нервюрах былі больш лёгкімі, ажурнымі, дазвалялі паменшыць таўшчыню апорных канструкцый. Найбольш распаўсюджанай формай перакрыцця з’явілася крыжовае скляпенне на чатырох узаемна перпендыкулярных нервюрах, якія абапіраліся на слупы або на канструкцыйныя патаўшчынні сцен. На іх аснове развіліся так заваныя зорчатыя скляпенні, для якіх характэрна ўзвядзенне мноства нервюр, якія разыходзіліся ад цэнтра па радыяльных напрамках і злучаліся з іншымі нервюрамі. Па малюнку такія скляпенні нагадвалі шматгранную зорку. Яны адыгрывалі не толькі дэкаратыўную, але і канструкцыйную ролю − максімальна аблягчалі канструкцыю перакрыцця і адначасова забяспечвалі дастатковую моц. Прамежкі паміж нервюрамі запаўняліся цэглай на вапнавым растворы ў выглядзе ветразяў, што павялічвала прасторавую жорсткасць канструкцыі.          У канцы XV – пачатку XVI ст. на Беларусі ўзнікае арыгінальны тып абарончага храма, фланкіраванага чатырма вуглавымі вежамі. Яго з’яўленне звязана з тым, што беларуская зямля часта была ў гэты час арэнай баявых дзеянняў. На тэрыторыі Беларусі вядомма тры такіх храма: царква ў Сынкавічах, Мураванцы і Супраслі.        На прыкладз гэтых абарончых храмаў можна праслядзіць як пад уплывам готыкі і рэнесансу паступова трансфармаваліся і відазмяняліся традыцыі дойлідства заходніх зямель Русі. У XVI ст. з’явіліся новыя тыпы культавых збудаванняў, своеасаблівыя па планава-простаравай структуры і выяўленчых сродках. Асобныя элементы готыкі і рэнесансу не толькі не зніжаюць арыгінальных асаблівасцей гэтых помнікаў, а, наадварот, робяць іх больш выразнымі і акрэсленымі. У стварэнні помнікаў беларускага абарончага дойлідства значная роля належала традыцыям мясцовага драўлянага дойлідства.          Самабытныя асаблівасці беларускага манументальнага дойлідства Ўвасоблены і ў іншых збудаваннях, дзе не было фланкіруючых веж. Найбольш старажытны з іх – Уселюбскі касцёл і касцёл Святой Троіцы ў Ішкальдзі.            Наступная група мураваных бесслуповых храмаў уключае галоўным чынам рэфармацкія зборы з рысамі готыкі і рэнесансу. Гэта аднанефавыя будынкі, якія складаюцца з зальнага памяшкання, перакрытага крыжовымі, корабавымі або цыліндрычнымі скляпеннямі на распалубках, і прытвора з яруснай вежай на галоўным фасадзе. Такія храмы, як і чатырохвежавыя, мелі абарончыя функцыі і нярэдка дапаўняліся ўмацаваннямі. Цікавымі прыкладамі спалучэння гатычнай і рэнесанснай культавай архітэктуры з’яўляюцца фарны касцел у Клецку і Гнезненскі касцёл.      У канцы XVI ст. пад уплывам рэнесансу адбыліся істотныя змены ў традыцыйных для таго часу збудаваннях. Страчваюцца абарончыя вежы і з’яўляюцца якасна новыя дэкаратыўныя формы. Праўда, у іх архітэктуры па-ранейшаму захоўваюцца асобныя элементы готыкі. Троіцкі касцёл у вёскі Чарнаўчыцы з’яўляецца яскравым прыкладам.       У XVI cт. працягваецца працэс уплываў еўрапейскай архітэктурнай традыцыі на архітэктуру Беларусі. Калі ў папярэдні перыяд дамінуючым стылем была готыка, яскрава адчуваліся ўплывы Рэнесанса і Рэфармацыі, то з другой паловы стагоддзя пачынаецца перыяд моцных уплываў стыля барока. Эстэтычныя прынцыпы гэтага стылю дыктаваліся Італіяй, якая, акрамя таго, была і каталіцкім цэнтрам Еўропы. Перш за ўсё, гэта адбілася на архітэктуры, якая першай успрыняла новы, адпавядаючы задачам часу стыль барока.   У апошняй чвэрці XVI ст. у манументальнай архітэктуры Беларусі з’яўляецца першая пабудова ў стылі барока – мураваны касцёл езуітаў у Нясвіжы. Трэба сказаць, што ордэн езуітаў імкнуўся выкарыстаць багатыя выразныя сродкі гэтага стылю для ажыццяўлення сваёй ідэлагічнай праграмы контррэфармацыі. Аднак нельга звязваць высокае мастацтва барока з рэакцыяй і езуіцтвам. На змену ўраўнаважанасці мастацтва рэнесансу прыйшла эстэтычная канцэпцыя барока з яе ўсхваляванасцю, пошукамі новых пластычных эфектаў. Першы твор барока паслужыў узорам для шэрагу культавых збудаванняў данага рэгіёна, такіх, як Мікалаеўскі касцёл у Міры.            На тэрыторыі Беларусі да канца XVI ст. не было пабудавана больш ніводнага збудавання ў стылі барока. Гэта сведчыць аб тым, што ў той час яшчэ поўнасцю не склаліся гістарычныя ўмовы, якія садзейнічалі б развіццю самабытных форм барока ў беларускай архітэктуры.     Перыяд XIV – XVI стст. – складаны і своеасаблівы ў гісторыі беларускай архітэктуры. У эпоху, калі беларуская зямля была арэнай войнаў, на першы план выйшлі задачы абароны. З’явіўся новы тып абарончага культавага збудавання з рэгулярным планам і фланкіруючымі вежамі. Архітэктура Беларусі XIV – XVI стст. развівалася пад непасрэдным уплывам стылю готыкі, які ў XIII – XV стст. панаваў у мастацтве многіх краін Сярэдняй, Заходняй і Паўночнай Еўропы. У XVI ст. разам з готыкай у беларускай архітэктуры распаўсюджваецца рэнесанс, што звязана з пранікненнем ідэй гуманізму і рэфармацыі. Сумяшчэнне элементаў готыкі і рэнесансу стала адметнай з’явай беларускага дойлідства.

 

 

У перыяд з канца XVI – першай паловы XVII стст. культавая архітэктура з’явілася асношнай базай для развіцця беларускага барока. З 1600 г. у Заходняй Еўропе пачаўся другі этап Контррэфармацыі. Ад аскетычнай праграмы, выпрацаванай Трыдзенцкім саборам, каталіцызм перайшоў да масавага пераконвання народа мовай вобразаў і пачуццяў. На Беларусі новай хвалі Контррэфармацыі супрацьстаяў пратэстантызм і яшчэ ў большай ступені праваслаўе, што стрымлівала рэалізацыю праграмы каталіцызму. Выпрацоўка новых сродкаў выразнасці манументальнай архітэктуры адбывалася ў атмасферы вострай рэлігійна-палітычнай барацьбы і саперніцтва ў культавым будаўніцтве, што спрыяла стварэнню самабытнай беларускай разнавіднасці барока.         Станаўленне архітэктурнай разнавіднасці барока ў Беларусі на ранняй стадыі вызначалася інтэнсіўнымі пошукамі ў галіне аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі, выпрацоўкай спецыфічнага тыпу храма, які сінтэзаваў мастацкія прынцыпы новага стылю і традыцыі мясцовага дойлідства. На мяжы XVI і XVII стст. культавыя збудаванні яшчэ вызначаліся стылявой рознахарактарнасцю, перавагай форм таго ці іншага архітэктурнага стылю. Прыкладам такога спалучэння стыляў з’яўляецца касцёл у Камаях.  Для культавых пабудоў італьянскага барока характэрны бязвежавы галоўны фасад, канцэнтраваліся асноўныя сродкі выразнасці. Такі фасад меў касцёл езуітаў у Нясвіжы. У першай чвэрці XVII ст. на Беларусі будуюцца шэраг трохнефавых базілік з бязвежавымі фасадамі, аднак у адрозненне ад нясвіжскага касцёла яны не мелі трансептаў. Найбольш ранні помнік гэтага тыпу ў беларускай архітэктуры – касцёл бернардзінцаў у Гродна (канец XVI-XVIII ст.). У яго архітэктуры адлюстраваліся некалькі перыядаў будавання храма. Будаўніцтва бязвежавых базілікальных храмаў працягвалася амаль да сярэдзіны і нават другой паловы XVIII ст.       Аднак ужо ў другой чвэрці XVII ст. пашыраецца будаўніцтва храмаў з двухвежавым галоўным фасадам. Гэты тып становіцца найбольш характэрным для архітэктуры беларускага барока, а своеасаблівае вырашэнне галоўнага фасада з дзвюма вежамі па баках – адной з яго галоўных адметнасцей.           Трэба адзначыць, што вежы як вертыкальныя дамінанты ў кампазіцыі культавых пабудоў краін Цэнтральнай і Паўночнай Еўропы былі характэрны для многіх стыляў: раманскага, готыкі, барока. У эпоху сталага барока дзве вежы на галоўным фасадзе мелі храмы Венгрыі, Славакіі, Польшчы. Аднак лічыць двухвежавасць беларускіх храмаў запазычаннем нельга. У манументальнай архітэктуры Беларусі вежы з’явіліся адначасова, а некаторыя іх элементы раней, чым у суседніх народаў. Да таго ж яны вызначаюцца своеасаблівасцю. Вытокі барочнай двухвежавасці беларускіх храмаў узыходзяць да абарончых збудаванняў беларускай готыкі.   У аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі абарончых храмаў баявыя вежы мелі самастойнае значэнне. Яны размяшчаліся па вуглах асноўнага аб’ёму і надавалі яму статычнасць, не вызначаючы пры гэтым кампазіцыю фасада, а толькі дапаўняючы яго. У архітэктурных помніках барока вежы з боку алтара зніклі, а на галоўным фасадз захаваліся, бо палтрымлівалі ўласцівую новаму стылю дынаміку архітэктурных мас, пры якой вертыкалі веж з’яўляліся завяршальнымі элементамі. Яны акцэнтавалі ўвагу гледача на галоўным фасадзе. Паступова сфарміраваўся двухвежавы фасад як самастойны трохмерны аб’ём, які засланяе агульную кампазіцыю збудавання. Манументальныя культавыя пабудовы на Беларусі звычайна размяшчаліся сярод нізкай драўлянай забудовы і ажыўлялі панараму гарадоў і мястэчак. Стварэнне маляўнічага сілуэта, выразнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі, дэталёвая апрацоўка ўсіх фасадаў – спецыфічныя рысы архітэктуры беларускага барока. Сілуэт барочных помнікаў фарміраваўся за кошт высокіх выцягнутых дахаў, нарастанне дынамікі кампазіцыі да завершанага вежамі галоўнага фасада.         У культавай архітэктуры сталага барока (1650-1730 гг.) пераважала аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя двухвежава базілікі і атрымалі далейшую распрацоўку яе асобныя элементы – вежы, франтоны, трансепты, а таксама пластычная распрацоўка фасадаў і інтэр’ераў. У культавых помніках сталага барока пры вялікай кампазіцыйнай ролі і дэкаратыўнасці галоўнага фасада захавалася тэктанічнае адзінства аб’ёмаў. Характэрнай рысай культавых збудаванняў гэтага часу з’яўляецца агульная для ўсіх аб’ёмаў цяга карніза, якая падзяляе фасад на масіўную ніжнюю частку і двухвежавае завяршэнне. У перыяд ранняга барока першае гарызантальнае чляненне фасадаў у трохнефавых базіліках знаходзілася на ўзроўні карніза бакавых нефаў, што зрокава рабіла іх больш прыземістымі, чым у аднанефавых храмах. Каб прыдаць ім большую дынамічнасць, у перыяд сталага барока ў трохнефавых базіліках вышыню ніжняга яруса бакавых вежаў сталі рабіць роўнай вышыні цэнтральнага нефа.            Адна з асноўных рыс беларускага барока – манументальнасць, якая выявілася ў павелічэнні маштабу будынкаў адносна асяроддзя. Яна дасягалася пэўнай сістэмай прапорцый паміж асобнымі элементамі архітэктурнага арганізма. У помніках сталага беларускага барока суадносіны паміж бакмі асобных элементаў аб’ёмна-прасторавай структуры дасягалі 1:8, што разам з выцягнутымі, неадпаведнымі ордэрнаму модулю прапорцыямі дэкаратыўных дэталей надавала кампазіцыям асаблівую стройнасць і вертыкалізм. Пазней гэта тэндэнцыя атрымала развіццё ў стромкіх, амаль гатычных вежах віленскага барока. Унікальным архітэктурным помнікам, дзе знайшлі адлюстраванне важныя этапы развіцця мастацкіх прынцыпаў беларускага барока, з’яўляецца касцёл кармелітаў у Глыбокім, будаўніцтва якога завершана каля 1654 г.         Будаўніцтва, якое вялося на Беларусі каталіцкімі ордэнамі, залежала непасрэдна ад Ватыкана. Магчыма, таму на фарміраванне стылістыкі познягя барока пэўны ўплыў зрабілі мастацкія ідэі архітэктараў Паўночнай Італіі, у першую чаргу Ф. Бараміні. Аднак яны былі творча перапрацаваны на глебе нацыяныльнай архітэктуры, што прывяло да стварэння своеасаблівай архітэктурна-мастацкай сістэмы – поздняга беларускага барока, якое ў мастацтвазнаўстве атрымала назву «віленскае». У стылі віленскага барока ўзводзіліся не толькі каталіцкія, але і уніяцкія, і праваслаўныя культавыя пабудовы.            Віленскае барока − дынамічнае, лёгкае, свабоднае, у той час як сталае беларускае барока ў архітэктуры XVII ст. вызначалася стрыманасцю, масіўнасцю і глыбокай ўнутранай экспрэсіяй.   

 

 

Развіццё беларускай архітэктуры  ў канцы XVIII – першай палове XIX ст. праходзіла ў адзіным рэчышчы з рускім мастацтвам. У выніку ўз’яднання з Расіяй Беларусь увайшла ў склад так званага Паўночна-Заходняга краю Расійскай імперыі, галоўным палітычным, культурным і адміністрацыйным цэнтрам якога становіцца г. Вільня.        З канца XVIII ст. у культавай архітэктуры адзначаецца развіццё класіцызму. Аднак у асобных храмах некаторыя формы і дэталі стылю барока захоўваюцца нават на працягу ўсяго XIX ст.  У аснову архітэктуры класіцызму былі пакладзены прынцыпы сіметрым, геаматрызму, ураўнаважанасць аб’ёмаў, рэгулярнасць планіровачных рашэнняў, антычная ордэрная сістэма і простыя дэкаратыўныя формы.       У мураваным касцёльным будаўніцтве былі распаўсюджаны храмы падоўжна-восевай кампазіцыі. Прыкладам можа служыць Петрапаўлаўскі касцёл у вёскі Ізабелін.           Некаторыя культавыя пабудовы ўспрымаюць ампірную накіраванасць грамадзянскай архітэктуры. Рысы ампірнай трактоўкі атрымаў Казьмадзям’янаўскі касцёл у Астраўцы.        Культавае будаўніцтва ў другой палове XIX ст. заставалася састаўной часткай будаўнічай дзейнасці на Беларусі, але ў агульным маштабе будаўніцтва ў гэты перыяд прыкметна здае свае ранейшыя пазіцыі. Разам з тым культавыя збудаванні па-ранейшаму захоўвалі сваё значэнне ў фарміраванні мастацкага аблічча гарадоў і населеных месц Беларусі. Аднаўляліся сярэдневяковыя стылі – готыка і раманскі. Пры праектаванні касцёлаў у асноўным пануе неаготыка. У 1850-1860 гг. былі створаны адзінкавыя інтэрпрэтацыі готыкі і раманскага стылю.     У 70-я гады XIX ст. Сінодам у Беларусь было накіравана некалькі груп архітэктараў з мэтай праектавання і будаўніцтва праваслаўных храмаў, але галоўным чынам для перабудовы рада каталіцкіх касцёлаў пад праваслаўныя цэрквы. Адну з такіх груп узначаліў пісьменны і вопытны архітэктар Мяркулаў. Трэба адзначыць, што пры «рэканструкцыі» касцёлаў пад правасдаўныя храмы не ўсе спецыялісты аднесліся з належным разуменнем да існуючых архітэктурна-мастацкіх твораў. У выніку многім помнікам беларускага культавага дойлідства XVII – XVIII стст. быў нанесены значны мастацкі ўрон.            У канцы XIX – пачатку XX ст. культавыя збудаванні па-ранейшаму заставаліся важнымі кампазіцыйнымі акцэнтамі беларускіх гарадоў. Напрыклад, неагатычны касцёл у Паставах, пабудваны у цэнтральнай частцы горада на адкрытым участку, абкружаным возерам і р. Мядзелка, звязаны з сістэмай вуліц і рознымі часткамі горада. Трэба адзначыць, што асноўная маса касцёлаў, што з’явіліся ў малых гарадах і мястэчках паўночна-заходняй Беларусі ў канцы XIX – пачатку XX ст., вызначалася буйнамаштабнасцю аб’ёмна-прасторавых рашэнняў. Вялізнымі памерамі яны падаўлялі навакольную адна-, двухпавярховую забудову, станавіліся арыенцірам больш шырокага акружэння – прыроднага ланшафту. Напрыклад, Троіцкі касцёл у г. п. Відзы. Вышыня яго васьмігранных шатровых завяршэнняў гатычных веж раўняецца 59 м.           Пераважная большасць касцёлаў ў пачатку XX ст. пабудавана ў стылі неаготыкі. Калі ў перыяд 1830-1860 гг. на базе дзвюх сістэм – класіцызму і готыкі адбываўся актыўны творчы пошук па пераасэнсаванню гэтых мастацкіх кірункаў, дык на рубяжы стагоддзяў, пачынаючы з 90-х гадоў XIX ст., назіраецца літаральна аднаўленне ўзораўархітэктуры мінулага, імкненне паўтарыць прасторавыя кампазіцыі і дэкаратыўныя элементы сярэдневяковых храмаў. Крыніцай гатычных форм былі альбомы абмерных чарцяжоў сярэдневяковых помнікаў, якія выдаваліся ў Германіі і папулярызавалі ўзоры нямецкай цаглянай готыкі.      Для будаўніцтва касцёлаў, асабліва ў невялікіх гарадах, адводзіліся цэнтральныя вуліцы, плошчы ці месцы перасячэння асноўных вуліц, што пераходзілі ў загарадныя дарогі. Яны ў многім спрыялі стварэнню грамадскага цэнтра населенага пункта. Гэта група архітэктурных збудаванняў дзякуючы кансерватыўнай устойлівасці кананічных кампазіцыйных прыёмаў істотна не змянілася. Самымі простымі пабудовамі з’яўляліся аднанефавыя аднавежавыя касцёлы, напрыклад Троіцкі касцёл у вёскі Гервяты. З пачатку XX ст. з’яўляюцца трохнефавыя базілікальныя касцёлы ва ўсіх сваіх разнавіднасцях. Іх характэрнай асаблівасцю былі складаныя архітэктурна-прасторавыя кампазіцыі, узбуйнены маштаб, багацце знешняй аздобы і інтэр’ераў.


Информация о работе Архитектура костёлов Беларуси