Автор работы: Пользователь скрыл имя, 18 Декабря 2010 в 13:51, автореферат
Але што цікава: гэтыя куткі бацькаўшчыны, як правіла, надзіва маляўнічыя. Напрыклад: Случчына, Капыльшчына, Уздзеншчына… Асабліва ў Касцюковіцкім раёне, дзе цячэ і сама Бесядзь, і іншыя, праўда, маленькія рачулкі. Касцюкоўшчына – радзіма народнага паэта Беларусі Аркадзія Куляшова. У тутэйшых мясцінах нарадзіліся Аляксей Русецкі, Леанід Левановіч, Алесь Пісьмянкоў… На зямлі гэтай упершыню глянуў у свет і Іван Чыгрынаў
1. Уводзіны
2. Біяграфія і творчасць І. Чыгрынава
4. Заключэнне
5. Спіс літаратуры
У. А. “Дзяржа
ная гімназія
г. Хойнікі”
1. Уводзіны
2. Біяграфія і творчасць І. Чыгрынава
4. Заключэнне
5. Спіс літаратуры
У рэспубліцы няма раёна
якія могуць
пахваліцца тым, што з`яўляюцца радзімай
не аднаго, а некалькі вядомых пісьменнікаў.
Але што цікава: гэтыя куткі бацькаўшчыны,
як правіла, надзіва маляўнічыя. Напрыклад:
Случчына, Капыльшчына, Уздзеншчына…
Асабліва ў Касцюковіцкім раёне, дзе цячэ
і сама Бесядзь, і іншыя, праўда, маленькія
рачулкі. Касцюкоўшчына – радзіма народнага
паэта Беларусі Аркадзія Куляшова. У тутэйшых
мясцінах нарадзіліся Аляксей Русецкі,
Леанід Левановіч, Алесь Пісьмянкоў…
На зямлі гэтай упершыню глянуў у свет
і Іван Чыгрынаў…
Біяграфія і творчасць
І. Чыгрынава
Іван Чыгрынаў нарадзіўся 21 снежня 1934 г. у вёсцы Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Родная вёска І. Чыгрынава з усіх бакоў не тое, што акружана, атулена лясамі. Нездарма яна так і называецца – Вялікі Бор. Праўда, дзяцінства пісьменніка было азмрочана вайной. Заняткі ў мясцовай сямігодцы пачаліся, нягледзячы, што яшчэ блізка грукатала вайна. Засеў за падручнікі і І. Чыгрынаў. Потым ён пачаў вучыцца ў Саматэвіцкай сярэдняй школе, у той вёсцы, дзе нарадзіўся А. Куляшоў. Юнак захапіўся паэзіяй, спрабаваў пісаць вершы. Калі ў 1972 г. паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, па-ранейшаму пісаў вершы. Асобныя з іх друкаваліся, найперш у газеце “Чырвоная змена”. Адзін з твораў “Смуглянка” пазней увайшоў у зборнік “Універсітэт паэтычны”:
Дом расце,
І штодня з ранку
Ідучы паўз гэты гмах,
Чарнавокую смуглянку
Бачу з
А яна ўжо зразумела,
Для чаго я кожны раз
Тут хаджу цішком нясмела
У адзін і той жа час…
У гэтым вершы, як і ў іншых, відавочны сюжэтны пачатак. Нельга не пагадзіцца са сцвярджэннем У. Гніламёдава: “…юнацкія вершы І. Чыгрынава паводле сюжэтнай пабудовы і апавядальнай манеры – цяпер гэта асабліва заўважна – абяцалі будучага празаіка. Так і здарылася: з вершаў ён перайшоў на прозу”. Адным з першых празаічных твораў І. Чыгрынава стала дакументальная аповесць “Тайна адной экспедыцыі” (“Чырвоная змена”. 1957. 24-26 чэрвеня).
Па сціпласці пісьменнік не ўключыў яе ў свае першыя кнігі “Птушкі ляцяць на волю” (1965) і “Самы шчаслівы чалавек” (1967). У зборніку ж “Ці бываюць у выраі ластаўкі” (1983) жанр твора падаў у іншым плане: “Гісторыка-геаграфічная кампіляцыя”. У першай жа кнізе трохтомніка Выбраных твораў (1984) жанр увогуле не пазначаны. Ужо ў гэтай невялікай аповесці відавочны задаткі І. Чыгрынава-празаіка: уважлівае асэнсаванне матэрыялу, нешматслоўнасць і разам з тым глыбокі падтэкст, пераканаўчасць псіхалагічных характарыстык персанажаў.
Расказаўшы пра вядомага палярнага даследчыка Аўгуста-Саламона Андрэ, пісьменнік свядома адмовіўся ад падрабязнага ўзнаўлення яго біяграфіі, у тым ліку падзей, звязаных з самой экспедыцыяй. Асноўная ўвага сканцэнтрыравана на тым, каб даць магчымасць чытачу адчуць, што ўмяшанне чалавека ў прыроду дзейнічае не адназначна. Канечне, тое, што зрабіў Андрэ і яго аднадумцы, пайшло на карысць навуцы, паглыбіла веды. Аднак цывілізацыя прынесла Поўначы і свае беды. Канфлікт узнік, можна сказаць, на самым пачатку. Эскімосы, адарваныя ад свету і людзей, не маглі зразумець лепшых намераў першапраходцаў, адсюль і трагедыя для экспедыцыі Андрэ.
“Белыя,- расказвалі эскімосы тым, хто пабываў у гэтых мясцінах пазней,- прыкладвалі да пляча нейкія блішчастыя трубкі і выкідвалі з іх агонь, забіваючы птушак. Злыя духі запаланілі гэтых людзей, і мы вызвалілі іх ад наслання…”. “Вызвалілі” па-свойму, узялі і забілі… Калі перачытваеш твор, адчуваеш жаданне маладога аўтара ў філасофскім аспекце разгледзець узаемаадносіны чалавеква і навакольнага асяроддзя.
Падобнае жаданне прывяло да напісання шмотлікіх “мясцовых быляў”, якія І. Чыгрынаў у сярэдзіне 50-х гг. ахвотна прапаноўваў касцюковіцкай раённай газеце “Сцяг камунізму”. У іх пісьменнік, адштурхоўваючыся ад мясцовых паданняў, легендах, роспавядаў пра так званых “бывалых людзей”, узнаўляў многія яркія факты з жыцця сваіх землякоў у розныя гістарычныя перыяды. Прынамсці, з гэтага шэрагу і апавяданне “Цар і мой прашчур”, надрукаванае ў кнізе “Ці бываюць у выраі ластаўкі?” (1983). Як сапраўдны народны характар пададзены ў ім вобраз наводчыка гарматы Андрэя Кажанава, які з-за сваёй прыроднай дасціпнасці змог на роўных размаўляць нават з царом Пятром І.
Аднак сам І. Чыгрынаў пачаткам сваёй сталай літаратурнай дзейнасці лічыць 1961 г., калі 6 чэрвеня ў газеце “Літаратура і мастацтва” было змешчана яго апавяданне “Праз гады”. І не без падстаў на тое: усё ж менавіта ў гэтым творы найбольш поўна выявіліся задаткі яго таленту. Калі дагэтуль рабілася сваеасаблівая разведка вобразаў, характараў, дык у апавяданні “Праз гады” І. Чыгрынаў знайшоў свайго героя – чалавека з глыбінкі, з роднай яму Касцюкоўшчыны.
Тут да месца цікавы факт з біяграфіі пісьменніка. Не без уплыву “Уладзімірскіх прасёлкаў” У. Салаухіна, І. Чыгрынаў яшчэ студэнтам захапіўся падарожжам па Беларусі. У час канікулаў, а пазней, калі працаваў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі літаратуры і мастацтвавыдавецтва Акадэміі навук БССР, у час чарговых адпачынкаў накіраваўся пешком з Мінска ажно ў свой Вялікі Бор, праходзячы з рознымі адхіленнямі да паўтысячы кіламетраў. Бывала што, напаткаўшы гаваркога размоўцу, затрымліваўся, а то і зварочваў з маршруту, каб завітаць у якую-небудзь вёску, пажыць там дзень-другі. Усё гэта, зразумела, дало шмат ураджанняў, якія дапамаглі пры напісанні многіх твораў.
Пэўная дакументальная аснова бачыцца і ў апавяданні “Праз гады”. Ужо на самым пачатку зрокава адчуваеш прысутнасць аўтара, і яго героя: “Сонца хаваецца за лес чырвонае, як гарачае вугалле. Мы сядзім з лесніком Даўгалёвым на паваленай сасне:у ёй была бортня і нехта паквапіўся на пчолы...”
Апавяданні
І. Чыгрынава псіхалагічна напружаныя.
Такая псіхалагічная
Свой шлях, які намеціўся ў кнізе “Птушкі ляцяць на волю”, І. Чыгрынаў паспяхова абжыў у наступным зборніку “Самы шчаслівы чалавек” (1967), працягваючы пісаць менавіта сваю, чыгрынаўскую прозу, якая ўвабрала ў сябе лепшыя традыцыі рускай літаратуры (у тым ліку класічнай), беларускай прозы і ў той жа час захавала сваю індывідуальнасць.
І. Чыгрынаў засведчыў уменне глядзець на падзеі вачыма нарада, даследаваць тыя пласты жыцця, якія падобнымі творцамі не прымаліся пад увагу з-за сваёй, здавалася б, звычайнасці. Але ж кожны чалавек – гэта сапраўды вялікі, неабсяжны свет. Зазірнуўшы ў душу чалавека, можна зразумець і сам рух гісторыі, яе несупынную хаду. Адметнасць чыгрынаўскіх апавяданняў якраз і заключаецца ў здольнасці аўтара адчуваць гістарычную перспектыву, рэалістычна-выразна падаваць самыя розныя падзеі з паўсядзённасці, ні на хвіліну не забываючы, што для сапраўднага творца дробязных сярод іх быць не можа.
Факт ужо сам па сабе цікавы і сімптаматычны – усе апавяданні І. Чыгрынава неаднаразова перавыдаваліся, выходзілі ў перакладзе на рускую мову – таксама неаднаразова – і іншыя мовы народаў СССР. Лепшыя з іх пашырылі далягляды беларускай невелістыкі, засведчылі аб невычэрпнасці так званага “маладога жанру”. Разам з тым яны сталі для самога І. Чыгрынава сапраўднай мастакоўскай школай, што дапамагла ў дальнейшай творчай працы.
Упэўнена
напісана першае з іх, якое прагучала
запеўкай да кнігі, “Народны камісар”.
Падобныя творы патрэбны сёння, калі
знаходзіцца пры выкрыцці негатыўнага
нямала ахвочых перакрэсліць ледзь
не ўсю паслякастрычніцкую гісторыю,
ацэньваючы людзей аднымі і тымі меркамі.
Вялікай, усвядомленай ідэяй жыў і герой
апавядання Аляксей Васілевіч, вобраз
якога ва ўяўленні апавядальніка паступова
складваўся як вобраз “чалавека з кагорты
шчырых наркомаў ленінскай загартоўкі
”. У яго-мужнага, прынцыповага, апантанага
барацьбой за справядлівасць – працягваецца
бестэрміновая жыццёвая камандзіроўка.
Наконт гэтага і сам Аляксей Васільевіч
прызнаецца: “М-да, у мяне зацягнулася
камандзіроўка. Адбыццё адзначана, а прыбыццё-не.
Адной, апошняй пячаткі на маім камандзіровачным
пасведчанні яшчэ няма”.
І.
Чыгрынаў узнагароджаны ордэнам Дружбы
народаў, медалямі. У рэспубліканскім
друку дэбютаваў вершам у 1952 г., як празаік
- у 1958 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар
кніг апавяданняў і аповесцей «Птушкі
ляцяць на волю» (1965), «Самы шчаслівы чалавек»
(1967), «Ішоў на вайну чалавек» (1973), раманаў
«Плач перапёлкі» (1972), «Апраўданне крыві»
(1977), «Свае і чужыя» (1984), п'ес - «Дзівак
з Ганчарнай вуліцы» (1986), «Следчая справа
Вашчылы» (1988), «Чалавек з мядзвежым тварам»
(1988), «Звон - не малітва» (1988), «Толькі мёртвыя
не вяртаюцца» (1989), «Ігракі» (1989), кнігі
крытыкі і публіцыстыкі - «Новае ў жыцці,
новае ў літаратуры» (1983). У 1984 г. выйшлі
Выбраныя творы ў 3 тамах. Напісаў асобныя
раздзелы манаграфіі «Н.Я.Никифоровский»
(1960). Адзін з аўтараў сцэнарыя шматсерыйнага
тэлевізійнага фільма «Руіны страляюць...»
(пастаўлены ў 1973 г.). Лаўрэат Літаратурнай
прэміі імя А.Фадзеева (1979) за раманы «Плач
перапёлкі», «Апраўданне крыві», Дзяржаўнай
прэміі БССР (1974) як сааўтар сцэнарыя тэлефільма
«Руіны страляюць...».