Вобраз жанчыны ў творчасці Канстанцыі Буйло

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 20 Июня 2014 в 19:54, реферат

Краткое описание

Беларуская літаратура ХХ ст. вызначаецца вялікай колькасцю выбітных постацей, пачэснае месца сярод якіх займае Канстанцыя Буйло. У “Гісторыі беларускае літаратуры” Максім Гарэцкі называе паэтку “найбольш выдатнай пасля Цёткі жаноцкай сілай ў нашай паэзіі”. І, напэўна, гэта было нездарма. Паэтка не саромееца адлюстроўваць у вершах свае думкі, цэлы “свет” пачуццяў. К. Буйло у сваіх вершах закранае хіба што не ўвесь тэматычны спектр. Але найбольшую цікавасць выклікае інтымная лірыка з уласцівымі ёй узнёсласцю, эмацыянальнальнасцю і сапраўднасцю пачуццяў (“Таму мне сумна жыць на свеце…”, “Шэрая гадзіна” і інш.). Таму не выклікае сумненняў вобраз жанчыны – асобы сентыментальнай, мяккай і адначасова мужнай, глыбокай і сумленнай.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Вобраз жанчыны ў творчасці Канстанцыі Буйло.docx

— 15.98 Кб (Скачать документ)

Вобраз жанчыны ў творчасці Канстанцыі Буйло

 

Беларуская літаратура ХХ ст. вызначаецца вялікай колькасцю выбітных постацей, пачэснае месца сярод якіх займае Канстанцыя Буйло. У “Гісторыі беларускае літаратуры” Максім Гарэцкі называе паэтку “найбольш выдатнай пасля Цёткі жаноцкай сілай ў нашай паэзіі”. І, напэўна, гэта было нездарма. Паэтка не саромееца адлюстроўваць у вершах свае думкі, цэлы “свет” пачуццяў. К. Буйло у сваіх вершах закранае хіба што не ўвесь тэматычны спектр. Але найбольшую цікавасць выклікае інтымная лірыка з уласцівымі ёй узнёсласцю, эмацыянальнальнасцю і сапраўднасцю пачуццяў (“Таму мне сумна жыць на свеце…”, “Шэрая гадзіна” і інш.). Таму не выклікае сумненняў вобраз жанчыны – асобы сентыментальнай, мяккай і адначасова мужнай, глыбокай і сумленнай.

Паэтка ідэалізуе знешнюю і ўнутраную прыгажосць  дзяўчыны, якая атаясамліваецца з рознымі вобразамі. Да прыкладу, у вершы “Вочы шэрыя, а бляск іх – залаты…”, лірычная гераіня параўноўваецца з ночкай, паказваючы ўсю прыгажосць дадзенага часу: “Ночка, ночка… / Да чаго ж прыгожа ты…”. Супастаўляецца гераіня і з маладосцю. Так, у вершы “Зашумелі сосны…” Канстанцыя Буйло паказвае жыццясцвярджальную і мэтанакіраваную асобу дзяўчыну-змагара, якая “аддае людзям толькі шчасце”: “Смерць не раз мне пазірала ў вочы, / Толькі я вачэй не адвяла”. Цікавасць выклікае атаясамленне лірычнай гераіні з дрэвам, якое мае прыхаваны сэнс. Самымі яскравымі з’яўляюцца параўнанні з ліпай (верш “Ліпы”, дзе аўтарка адлюстроўвае смеласць жанчыны ў самых цяжкіх жыццёвых абставінах): “Вораг, на захад адходзячы міма, / Іх апавіў і пажарам і дымам”; або з рабінай (“Рабіна надзела каралі”), праз вобраз якой падаюцца самыя лепшыя ўнутраныя якасці жанчыны: “Пыхлівыя клёны кідалі / Ёй золата лісцяў пад ногі. / А золата ёй не патрэбна, / Яна ні лістка не падыме...”.

Ёсць у паэтычнай спадчыне К. Буйло і вобраз жанчыны-кветкі (“Кветкі”, “Рута”), якая малюецца даволі песімістычна. На маю думку, праз верш “Рута” паэтка вельмі добра адлюстравала  маладую дзяўчыну той пары з уласцівымі ёй унутранымі пачуццямі і перажываннямі. Сюжэт даволі просты і распаўсюджаны ў беларускай літаратуры: бацькі аддаюць гераіню замуж  за маладога чалавека, якога яна не кахае, каб палепшыць сваё матэрыяльнае становішча. Таму ў вершы ідзе адначасовы паказ гэтай няшчаснай у дзвюх іпастасях: дзяўчынкі і ружы. Дарэчы, менавіта вобраз кветкі ўвасабляе душэўны стан дзяўчыны, у якой у выніку “разарвалася сэрца”. Праз споведзь лірычнай гераіні паэтка сцвярджае неабходнасць для жанчыны кахання як галоўнага паказчыку мэтазгоднасці чалавечага існавання ўвогуле, бо нікому не хочацца застацца аднаму. Вось і для гераіні верша ў якасці сакральнай мары з’яўляецца жаданне кахаць і быць каханай: “Толькі б ты мяне ласкай любві падтрымаў, / Гаварыў мне: – Я твой! Я люблю!”.

Падводзячы вынік, можна адзначыць, што вобраз жанчыны ў лірыцы Канстанцыі Буйло абагульнены, спісаны з простых беларускіх жанчын, але адначасова такі абагульнены вобраз мае выразныя адзнакі індывідуальнасці кожнай асобы. Таму мэтазгодна разглядаць лірыку паэткі ў рэчышчы сінтэзу нацыянальнага і філасофскага пачаткаў; як  адметную з’яву ўсёй беларускай літаратуры!

 

 

 

 

Краўчанка Вікторыя, група БФ-21


Информация о работе Вобраз жанчыны ў творчасці Канстанцыі Буйло