Асаблівасці сатырычнай паэзіі перыяду Вялікай Айчыннай вайны

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 13 Января 2015 в 11:25, курсовая работа

Краткое описание

Беларуская сатыра расла і выхоўвалася на баявых традыцыях рускай прагрэсіўнай сатырычнай літаратуры. Яна заўсёды насіла рэвалюцыйны характар. Яе вастрыё заўсёды было накіравана супраць іншаземных і мясцовых прыгнятальнікаў. Сатырычная літаратура іграла вялікую ролю ў рэвалюцыйнай барацьбе беларускага народа за сваё сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, за сваю мову, звычаі, культуру, за аб’яднанне з братнім рускім народам.

Содержание

Уступ.......................................................................................................3

Раздзел 1. Характар сатырычнай прозы перыяду Вялікай
Айчыннай вайны.........................................................................................6

1.1.Асноўныя сатырычныя выданні і развіццё перыядычнага друку
ў гады Вялікай Айчыннай вайны..............................................................8

1.2. Вытокі сатырычнай прозы перыяду Вялікай Айчыннай вайны і
яе ідэйна-тэматычная накіраванасць........................................................12

1.3. Мова і мастацкія сродкі сатырычнай прозы перыяду 1941-
1944 гадоў...................................................................................................25

Раздзел 2. Асаблівасці сатырычнай паэзіі перыяду Вялікай
Айчыннай вайны........................................................................................31

2.1. Вытокі сатырычнай паэзіі 1941-1945 гадоў.....................................31

2.2. Ідэйна-тэматычная накіраванасць твораў.........................................36

2.3. Мастацкія сродкі і мова сатырычных твораў перыяду Вялікай
Айчыннай вайны..................................................................................50

Заключэнне............................................................................................59

Спіс выкарыстаных крыніц..................................................................62

Прикрепленные файлы: 1 файл

дипломная.doc

— 283.00 Кб (Скачать документ)

На старонках газет і лістовак з’яўляюцца сатырычныя творы, якія высмейваюць дарэмныя намаганні Гітлера падбадзёрыць сваіх салдат і адначасова ілюструюць непапулярнасць новых фашысцкіх лозунгаў сярод нямецкага войска. У газеце “Раздавім фашысцкую гадзіну” змешчан верш подпіс, дзе паказана, як пад магутнымі ўдарамі нашай Чырвонай Арміі і народных мсціўцаў разлятаецца ўшчэнт “беззапаветная адданасць” Гітлеру фашысцкіх бандытаў і выветрываецца іх ваяўнічы запал. Нямецкі салдат, абураны тым, што абяцанка Гітлера хутка заваяваць Расію ператварылася ў нешта значна горшае за “цацанку”, гаворыць:

                -Ты з маленства, фюрэр, хлусіш,

                Абяцаў нам сала, мёд.

                Нам даюць на Беларусі

                Кулю ў высахшы жывот.

                Больш цярпець мы ўжо не  можам,

                Рускіх мы не пераможам.

                Хай дарогі і не сохнуць,

                Нам адна дарога – здохнуць.  [“Раздавім фашысцкую гадзіну” № 84]

Бязлітаснаму выкрыццю і сатырычнаму бічаванню падвяргалася фашысцкая прапаганда і “дзейнасць” праславутага бюро інфармацый. Асабліва многа кпінаў даставалася Гебельсу, хлуслівасць якога служыла мішэнню насмешак і здзекаў з боку беларускай сатыры. Уся дзейнасць Гебельса давала права параўноўваць яго з брахлівым сабакам. І гэта параўнанне трывала захавалася за “доктарам прапаганды” на ўсю вайну.

                 Каб прыкрасіць крыху справы

                 Гітлераўскай банды,

                 У Берліне ёсць плюгавы

                 Доктар прапаганды –

                 Недалужнае стварэнне,

                  Карлік і крывеша,

                  Але брэша з захапленнем,

                  Несціхана брэша…

            …  Нам ужо абрыдлі досыць

                  Байкі прайдзісвета:

- Гебельс брэша – вецер носіць, -

                  Кажам мы на гэта… [17, с.245]

Сродкамі сатыры раскрывалася нярэдка дзейнасць кіруючых асоб гітлераўскай Германіі, але часцей – з’явы, якія характарызавалі праяўленні грамадскага жыцця і ладу краіны. Так, у вершы М.Лужаніна “Размова” выкрываецца сапраўдная сутнасць такой фашысцкай інфармацыі.

                    Гітлер Гебельса спытаў:

- Ну, а як ты зводку даў?

Падабраўшы хвосцік крукам,

Прабрахала тонка сука:

- Мы на поўдні фронт зраўнялі,

Каб канцы не вытыркалі.

Не ўтрымалі мы чыгунку,

Бо трымаць няма рахунку.

Падарваў яфрэйтар Кранкен

Міліён савецкіх танкаў.

Захапіў фельдфебель Ганс

Сто атрадаў партызан.

І так далей і так далей –

Сучка брэша, фюрэр хваліць...

Як бы хто не ўмеў маніць –

Мы іх б’ём і будзем біць,

Будзем мы іх праўдай цешыць –

На адной галіне вешаць.   [19, с. 225]

 

У сатырычных творах нярэдка высмейваліся тыя інфармацыйныя колы і агенты краін-сатэлітаў гітлераўскай Германіі, якія ўдасканальвалі сваё “майстэрства”, раўнуючыся на фашысцкага “доктара прапаганды”. Антысавецкая брахня на старонках замежнага друку, - падкрэслівалася ў гэтых творах,- не толькі не можа карыстацца давер’ем, але нікога не дзівіць, бо крыніца, якая яе жывіць, усім вядома. Пад рабскім пяром прадажных пісак фашысцкія захопнікі ператварыліся ў герояў прыгодніцкіх казак, подзвігі якіх можна параўнаць толькі з прыгодамі славутага барона Мюнгаўзена:

                    Лает “Ветер”, “Слово” врёт

                    Бестолково, глупо:

                    “Камнем русский самолёт

                    сбил ефрейтор Глюпе.

                    А потом, хотя прозяб,

                    На коне он вскоре

                    Захватил советский штаб

                    В Средиземном море».

                    . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

                    «Ново вечер» в крик и вой:

                    «Врать-то так ли надо?

                    В плен взял Глюпе под луной

                    Три советских штаба.

                    А в Трубчевске под Уфой

                    Через лес, болото

                    Тащит Глюпе за собой

                    Сорок самолётов.

                    Ниткой крылья он связал

                    Русским самолётам

                    И в пути он задержал

                    Батальон пехоты”.      [“Раздавім фашысцкую гадзіну” № 28]

 

     З самага пачатку вайны ў поле зроку беларускіх сатырыкаў не раз траплялі ўзаемаадносіны, якія існавалі паміж салдатамі гітлераўскай арміі і войскамі краін-сатэлітаў, а таксама ўзаемаадносіны паміж самімі наймітамі Гітлера. Калі Гітлер, распачаўшы вайну з СССР, імкнуўся папоўніць свае войска еўрапейскімі наймітамі, сатырыкі з’едліва здзекваліся з фашысцкіх халуёў:

                   Оттопырил Гитлер губы,

                   Все войска идут на убыль:

                   Сколько в бой ни бросит сил –

                   Лишь растут холмы могил.

                   Поглядел вокруг он тупо

                   И ногой от злости топнул:

                   - Эй вы там, мои холопы,

                   Поднять к бою всю Европу.[“Раздавім фашысцкую гадзіну” № 15]

     Але не так лёгка  было прадажным правіцелям Італіі, Румыніі, Францыі, Іспаніі пастаўляць Гітлеру на Усходні фронт гарматнае мяса. Калі і ўдавалася ім прымусіць каго-небудзь ваяваць супраць Савецкага Саюза, то дабіваліся яны гэтага толькі сілай, пагрозамі, шантажом і хлуснёй. Вось як выглядае на адным з сатырычных плакатаў “вярбоўка” ў нямецкую армію: Гітлер і яго паслугачы з арканам ганяюцца за неасцярожным прахожым. Подпіс пад малюнкам тлумачыць: “Кій, на ім з пятлёй вяроўка – вось і ўся табе вярбоўка”.

У 1942 г. ў адказ на спробы мабілізаваць саюзныя войскі для пасылкі ў Расію з’яўляецца такі сатырычны верш:

                 Немцы лазяць па Еўропе,

                 Па васалах, па халопах.

                 Сабіраюць розны зброд

                 На вясенні на паход.

                 То к румынам, то к астрыйцам

                 Ездзяць бітыя арыйцы,

                 Толькі б дурня не загнаць

                 У заўшыўленую раць. [“Раздавім фашысцкую гадзіну” № 38]

Бандыцкі характар распачатай Гітлерам вайны выкрываўся беларускай сатырай на прыкладзе першых “ мерапрыемстваў” нямецкіх акупацыйных улад. 

Загадамі  розных бургамістраў і камендантаў насельніцтва абкладвалася грабежніцкімі падаткамі. Беларускія пісьменнікі праз сатырычныя творы падказвалі сваім чытачам, якім павінен быць адказ савецкіх людзей на загады захопнікаў. Напрыклад, калі немцы вывесілі ў Віцебску і ў некаторых іншых гарадах загад, каб з кожнай хаты здалі дзве свінні вагой па 100 кг, у газеце “Раздавім фашысцкую гадзіну” з’яўляецца сатырычны твор, у якім “вучоны жывёлавод-партызан” высмейвае гэты загад і дае парады, як трэба яго выканаць. Ён раіць чытачу замест парсюкоў падсунуць немцам па пары гранат.

Высмейванню нямецкіх загадаў аб падатках прысвечан і верш М.Лужаніна “Вераўчаная закуска”. Аўтар паказвае, як акупанты, яшчэ не паспеўшы ўварвацца ў вёску, адразу ж вырашаюць, што

                              Не раздурваў каб мужык,

                              Трэба для парадку

                               Кожны комін аблажыць

                               Найхутчэй падаткам.

                               А плаціць падатак той…

                               Сама лепей кілбасой,

                               Але можна й салам…[19, с 189]

Сяляне здалі немцам замест каўбас вяроўкі, якімі тыя ледзь не ўдавіліся. Пісьменнік удала стварае ў вершы камічны момант: калі немцы, узрадаваныя каўбасамі, глытаюць слінкі і смажаць вяроўкі, рыхтуючы сабе закуску для навагодняй вячэры.

Верш “Вераўчаная закуска” мае ў сабе вялікую сілу сатырычнага ўздзеяння. Справа не ў тым, што сяляне накармілі немцаў вяроўкай – гэта непраўдападобна, хаця і смешна. Тут важна другое, а іменна: аўтар дасціпна выкрывае рабаўніцкія намеры захопнікаў, высмейвае іх прагнасць і даводзіць да чытача думку, што савецкія людзі павінны даваць немцам такія “падаткі”, якія б “сталі колам у горле акупантаў”.

Сатырычныя творы заклікалі беларускі народ адказваць такім жа чынам і на іншыя патрабаванні нямецкіх захопнікаў, заклікалі не палохацца грознага тону фашысцкіх загадаў, ігнараваць распараджэнні ваенных камендантаў, дзейнічаць смела і рашуча.

           У  сатырычных творах не толькі гаварылася аб неабходнасці барацьбы з акупантамі, але часта падказваліся метады і сродкі гэтай барацьбы. Так, напрыклад, калі нямецкія ўлады загадалі здаваць зброю, то насельніцтву раілася хаваць яе да таго часу, пакуль яна не спатрэбіцца для барацьбы з фашыстамі. Ад імя саміх жыхароў акупіраванага горада аб гэтым гаворыцца ў вершы “Гісторыя з фон-Драпэ гадам і яго загадам”.

Калі ж немцы патрабавалі, каб моладзь з’явілася да каменданта для адпраўкі ў Германію, то ў сатырычных творах гаварылася, што выхад у такім разе адзін – ісці ў партызаны.

На рабаўніцтва ж і здзекі гітлераўцаў беларуская сатыра заклікала савецкіх людзей адказаць бязлітаснай помстай, так, як гэта зрабіў герой з твора “Пачаставалі”. У адказ на бандыцкія дзеянні фашыста беларускі сялянін

                               Так гасця пачаставаў

                               Ваўчыным буйным шротам,

                               Што і цяпер пракляты звер

                               Валяецца пад плотам. [25, с. 141]

У падобных творах асабліва выразна адчуваецца агітацыйная функцыя сатыры. Змест іх часта дакладна паўтараў тую ж думку, якая праводзілася ў лістоўках і адозвах.

Фашысты ўстанавілі на беларусі так званую “самапомач”, дзякуючы якой спадзяваліся арганізавана грабіць насельніцтва. Але намаганні ашукаць пільнасць савецкага народа былі дарэмнымі. Нямецкае новаўвядзенне было выкрыта і адкінута. Гневам закляймілі беларускія сяляне “самапомач”, высмеялі яе як сродак грабяжу. Ад усёй задумы засталася толькі назва, якая і была выкарыстана ў беларускай сатыры для здзеку на яе стваральнікамі. Так у сатырычным вершы “Пра самапомач”, надрукаваным у № 65 газеты “Раздавім фашысцкую гадзіну”, аўтар прама характарызуе дзейнасць нямецкіх “аслабіцеляў” на захопленай Беларусі:

                                   Самі правім, самі давім,

                                   Самі войскі свае славім.

                                   Беларускімі палямі,

                                   Агародамі, лугамі,

                                   Паясамі і лясамі

                                   Карыстаемся мы самі –   [25, с.248]

і паказвае тую ролю, якую выконвалі пры захопніках розныя ворагі і здраднікі народа.

Аўтар у вершы праводзіць думку, што ўсе гэтыя злыдні не могуць абыйсціся без узаемнай дапамогі. Гэта ім больш, як каму, патрэбна “самапомач”, якую Кубэ, напрыклад, уяўляе сабе так:

                                      А калі нам будзе мала

                                      Цёплых рэчаў, масла, сала,

                                      Мёду, лёну, збожжа –

                                      Беларускі люд патрэсці

                                      Ермачэнка дапаможа.   [25, с.248]   

Здраднік і фашысцкі халуй Ермачэнка таксама мае такія-сякія меркаванні наконт “самапомачы”:

                                         А калі бяда навісне, -

                                         Уцячы ад кары, можа,

                                         Нам фон-Кубэ дапаможа.  [25, с.248]

     Народныя мсціўцы  разумеюць “самапомач” па-іншаму:

                                         Самі сеем, самі жнём,

                                         Самі гітлераўцаў б’ём.

                                         І са здраднікамі-псамі

                                         Распраўляемся мы самі.   [25, с.248]

Информация о работе Асаблівасці сатырычнай паэзіі перыяду Вялікай Айчыннай вайны