Баявыя дзеянні партызан Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Октября 2013 в 21:25, контрольная работа

Краткое описание

Шмат часу прайшло з моманту завяршэння Вялікай Айчыннай вайны, зыходзіць пакаленне, якое памятае жахі гэтай страшэннай трагедыі нашага народу. Але людзі памятаюць пра вайну. Яна прайшла праз кожную хату ці кватэру, у кожнай сям’і ёсць загінуушыя ў віхуры ваенных падзей. Таму не можа згінуць так проста памяць пра тое гора, якое прыйшло да нас у 1941 годзе.
Павінны мы памятаць і пра нашых герояў. Каля 400 тыс. воінаў-беларусаў узнагароджаны баявымі ардэнамі і медалямі, урадавымі ўзнагародамі СССР. 444 беларусы ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, чацвёра з іх – маёр авіяцыі П.Я.Галавачоў, камандзір танкавай брыгады І.І.Гусакоўскі, камандзір танкавай брыгады С.Ф.Шутаў, камандзір танкавай брыгады І.І.Якубоўскі – двойчы. 67 беларусаў сталі кавалерамі ордэна Славы трох ступеней – савецкага аналага Георгіеўскага крыжа Расійскай імперыі.

Содержание

1. Утварэнне і функцыяніраванне партызанскіх зон;
2. Зрыў карных аперацый ворага;

Прикрепленные файлы: 1 файл

kontrolnaya_itog.docx

— 72.43 Кб (Скачать документ)

Баявыя дзеянні  партызан Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх  акупантаў

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

План: 
1. Утварэнне і функцыяніраванне партызанскіх зон;

2. Зрыў карных аперацый  ворага;

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Увоздіны

Шмат часу прайшло з  моманту завяршэння Вялікай Айчыннай вайны, зыходзіць пакаленне, якое памятае  жахі гэтай страшэннай трагедыі нашага народу. Але людзі памятаюць пра  вайну. Яна прайшла праз кожную хату ці кватэру, у кожнай сям’і ёсць загінуушыя ў віхуры ваенных падзей. Таму не можа згінуць так проста памяць пра тое гора, якое прыйшло да нас у 1941 годзе.

Павінны мы памятаць і пра  нашых герояў. Каля 400 тыс. воінаў-беларусаў узнагароджаны баявымі ардэнамі і медалямі, урадавымі ўзнагародамі СССР. 444 беларусы ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, чацвёра з іх – маёр авіяцыі П.Я.Галавачоў, камандзір танкавай брыгады І.І.Гусакоўскі, камандзір танкавай брыгады С.Ф.Шутаў, камандзір танкавай брыгады І.І.Якубоўскі – двойчы. 67 беларусаў сталі кавалерамі ордэна Славы трох ступеней – савецкага аналага Георгіеўскага крыжа Расійскай імперыі.

Сотні тысяч беларусаў  самааддана працавалі ў савецкім тыле, у прамысловасці і сельскай гаспадарцы, забяспечвалі Чырвоную Армію  зброяй, боепрыпасамі, амуніцыяй, харчовымі  прадуктамі. Дзесяткі тысяч нашых  суайчыннікаў за свой працоўны подзвіг  у час Вялікай Айчыннай вайны  былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Пяцёра машыністаў-чыгуначнікаў сталі Героямі Сацыялістычпай Працы.

Вайна, якую распачала нацысцкая  Германія супраць Савецкага Саюза, не была звычайнай вайной нават па самым жорсткім паняццям новага XIX стагоддзя. Гэта была вайна на знішчэнне цэлых  народаў, у тым ліку ўсходнеславянскіх, якія на той час будавалі сацыялістычнае грамадства. Метады гэтай вайны прынцыпова адрозніваліся ад метадаў, якія выкарыстоўваліся немцамі ў заходнееўрапейскіх ваенных  кампаніях. Па сутнасці гітлераўскае кіраўніцтва  паставіла перад нашай краінай  пытанне аб жыцці і смерці, і  ў выніку атрымала адказ усіх народаў  Савецкага Саюза ў форме Вялікай  Перамогі.

Пад час вайны шмат памылак  дапусціла кіраўніцтва СССР, і асабліва асабіста І.Сталін і вышэйшы генералітэт. Але гэта было наша кіраўніцтва, а як вядома, народ мае тых кіраўнікоў, якіх заслугоўвае, і нашы народы атрымалі Перамогу так, як маглі. Пасляваенная савецкая прапаганда перамогу прысудзіла выключна перавагам сацыялістычнага строю, але гэта не зусім так. Калі вырашаецца пытанне аб існаванні цэлых народаў, менавіта імкненне народаў да выжывання становіцца галоўным і рашаючым фактарам жыццяздольнасці краіны. Толькі разам, аб’яднаўшыся, народы СССР здолелі супрацьстаяць агрэсіі паловы Еўропы.

 

Падрыхтоўка да партызанскай барацьбы на выпадак нападу на СССР фашысцкай Германii пачалася яшчэ задоўга да Вялiкай Айчыннай вайны. Асаблiва актыўна яна вялася ў 30-я гады, калi А. Гiтлер прыйшоў да ўлады, i стала зразумела, што Германiя непазбежна нападзе на Савецкi Саюз. Стваралася заканспiраваная сетка дыверсiйных груп, вялася падрыхтоўка дыверсантаў-адзiночак у гарадах i на чыгуначных станцыях, манеўраных партызанскiх атрадаў i груп. Гэтай справай займалiся партыйныя органы, кiраўнiцтва Беларускай ваеннай акругi. Усяго было сфармiравана шэсць партызанскiх атрадаў (Бабруйскi, Барысаўскi, Мазырскi, Мiнскi, Полацкi, Слуцкi) па 300-500 чалавек кожны. Яны складалiся з камунiстаў, камсамольцаў, партыйна-савецкiх работнiкаў, актывiстаў, супрацоўнiкаў органаў унутраных спраў, якiя прайшлi курс навучання ў спецыяльных закрытых школах. Iх узначальвалi асобы, якiя мелi вопыт партызанскай барацьбы ў Заходняй Беларусi, змагалiся з фашызмам на баку Народнага фронту ў Iспанii. Гэта К.П. Арлоўскi, С.А. Ваўпшасаў, В.3. Корж, С.А. Макарэвiч, А.М. Рабцэвiч, А.К. Спрогiс. Пад зямлёй ў лясах былi падрыхтаваны сховiшчы, шпiталi, склады, майстэрнi. На базах зброi знаходзiлася 50 тыс. вiнтовак, 150 ручных куляметаў, шмат патронаў, узрыўчаткi i iншага ўзбраення, боепрыпасаў, амунiцыi.

Аднак з-за змены савецкай ваеннай дактрыны з абарончай  на наступальную, масавых неабгрунтаваных  рэпрэсiй многiх партызанскiх камандзiраў i ваенных спецыялiстаў, падазронасцi да кадраў, якiя, маўляў, маглi ў складаных умовах павярнуць зброю супраць савецкай улады, партызанскiя атрады i групы былi расфармiраваны, а тайныя сховiшчы i базы разбураны. Непрадбачлiвыя дзеяннi кiраўнiцтва дзяржавы дорага каштавалi грамадству, асаблiва ў пачатковы перыяд вайны.

3 акупацыяй Беларусi фашыстамi пачалася актыўная барацьба яе насельнiцтва з ворагам. Яна насiла як стыхiйны характар (барацьба асобных жыхароў рэспублiкi), так i арганiзаваны, уключаючы дзейнасць партызанскiх фармiраванняў i кiраўнiцтва iмi, якi з цягам часу набыў масавы характар. Па заключэнню П.М. Машэрава i А.Т. Кузьмiна, з першага дня вайны партыя забяспечвала фактычнае кiраўнiцтва бараць-бой ўсiх савецкiх людзей, у тым лiку i той часткi, якая апынулася на часова акупiраванай тэрыторыi.

Насельнiцтва Беларусi ў сваей большасцi з недаверам i падазронасцю сустракала агрэсараў. Нават нягледзячы на жорсткасць акупацыйнага рэжыму i рэпрэсii, патрыятычны рух беларускага народа супраць герман-скiх захопнiкаў узрастаў i пашыраўся, прымаў эфектыўныя арганiзаваныя формы i разнастайныя метады барацьбы.

Гiсторыя не ведае больш шырокага супранiўлення народа агрэсарам, чым барацьба супраць германскiх рабаўнiкоў, якая разгарнулася на акупiраванай тэрыторыi Беларусь 3 першых дзён агрэсii частка насельнiцтва пад кiраўнiцтвам пакiнутых партыйных, савецкiх i камса-мольскiх фукцыянераў, а таксама вайскоўцаў, што трапiлi ў акружэнне, стварала партызанскiя групы i атрады. У многiх населеных пунктах яны ўзнiкалi стыхiйна i пад кiраўнiцтвам актывiстаў падпольных арганiзацый i груп.

Частка насельнiцтва не выконвала загады акупацыйных улад, усяляк iгнаравала iх распараджэннi i ўказаннi, аказвала маральную i матэрыяльную падтрымку партызанам, падполыычыкам, а таксама трапiўшым у акружэнне воiнам Чырвонай Армii. Такая форма барацьбы атрымала назву пасiўнага супрацiўлення народа.

Аднак галоўную ролю ў барацьбе з фашыстамi адыгрывалi арганiзаваныя формы супрацiўлення. Адным з першых у Беларусi ўжо 26 чэрвеня 1941 г. ў Акцябрскiм раёне Палескай вобласцi быў створаны знiшчальны атрад "Чырвоны Кастрычнiк" пад камандаваннем Ц.П. Бумажкова i Ф.I. Паўлоўскага. Разам з часцямi Чырвонай Армii атрад стрымлiваў наступление фашыстаў на р. Пцiч, а 18 лiпеня 1941 г. разгра-мiў штаб нямецкай дывiзii ў вёсцы Воземля Акцябрскага раёна, знiшчыў каля 80 нямецкiх салдат i афiцэраў, захапiў палонных, 55 броне- i аўта-машын, 27 матацыклаў, 45 коней з вазамi i грузам, аператыўныя дакумен-ты нямецкага штаба. Ц.П. Бумажкоў i Ф.I. Паўлоўскi першымi з савецкiх партызан 6 жнiўня 1941 г. сталi Героямi Савецкага Саюза (Ц.П. Бумажкоў загiнуў на Украiне 23 верасня 1941 г. пры выхадзе з акружэння).

Адным з першых у пачатку  Вялiкай Айчыннай вайны быў утвораны i партызанскi атрад з лiку супрацоўнiкаў мiлiцыi, партыйных, савецкiх, камсамольскiх работнiкаў i актывiстаў у Пiнскай вобласцi пад камандаваннем В.3. Каржа. Як успамiнае удзельнiк тых падзей Э.Б. Нордман, 28 чэрвеня 1941 г. атрад быў падняты па трывозе i прыняў першы бой з фашыстамi ля Рабога моста на тракце Лагiшын - Пiнск. Партызаны падбiлi 2 танкеткi, захапiлi першых палонных, планшэт з картамi, трафеi. Бой, як пазней выявiлася, быў з разведузводам 293-й нямецкай дывiзii. Другi бой атрада В.3. Каржа адбыўся 4 лiпеня каля вёскi Галева. Нямецкi эскадрон страцiў тады 20 чалавек. Першыя баявыя поспехi прыўзнялi маральны дух партызан.

Пачатак арганiзаванага партызанскага руху звязваюць з трыма дакументамi:

  1. Дырэктывай СНК СССР, ЦК УКП(б) ад 29 чэрвеня 1941 г. партыйным i савецкiм арганiзацыям прыфрантавых абласцей иАб мабiлiзацыi ўсiх сiл i сродкаў на адпор нямецка-фашысцкiм захопнiкам".
  2. Прамоваю I.В. Сталiна па радыё 3 лiпеня 1941 г., у якой ён паўтарыў у асноўным палажэннi дырэктывы.

3. Пастановай ЦК ВКП (б) ад 18 лiпеня 1941 г. "Аб арганiзацыi барацьбы ў тыле германскiх войск".

Ключавая ж практычная роля ў арганiзацыi i разгортваннi партызанскай вайны на першым яе этапе належала партыйным органам i органам НКУС-НКДБ. На тэрыторыi Беларусi з лiку супрацоўнiкаў цэнтральнага апарата гэтых органаў i курсантаў школ фармiравалiся партызанскiя атрады ў раёнах, часткова занятых ворагам i прылягаючых да франтавой паласы. Ужо да 26 чэрвеня 1941 г. ўдалося арганiзаваць 14 партызанскiх атрадаў агульнай колькасцю ў 1162 чалавекi (у тым лiку 539 аператыўных i кiруючых супрацоўнiкаў НКДБ i 623 супрацоўнiкi НКУС).

Савецкi партызанскi рух стаў галоўнай сiлай супрацiўлення фашыстам на тэрыторыi акупiраванай Беларусь Ён прайшоў некалькi этапаў. Першы этап ахоплiвае перыяд з пачатку вайны да перамогi Чырвонай Армii ў бiтве пад Масквой. Пралiкi i памылкi кiраўнiцтва СССР, раптоўнасць нападу Германii прывялi да таго, што, бадай, найбольшыя страты Чырвоная Армiя панесла ў першыя днi вайны. Толькi ў ходзе баёў заходней Мiнска немцы ўзялi ў палон болыл за 330 тыс. савецкiх байцоў i камандзiраў. Яшчэ больш папала ў акружэнне. Дзесяткi тысяч з iх iмкнулiся выбрацца з яго, але "перагнаць" нямецкiя танкавыя калоны ўдавалася мала каму. Акружэнцы з лiку ваеннаслужачых, партыйных, савецкiх, камсамольскiх, прафсаюзных работнiкаў i актывiстаў, супрацоўнiкаў НКУС спрабавалi стыхiйна арганiзавацца ў атрады, каб было лягчэй прабiцца за лiнiю фронту. Болыдасць з iх так i засталiся на тэрыторыi Беларусi. 3 канца лета партызанскiя атрады ўсё больш пачынаюць фармiравацца партыйна-савецкiмi органамi. На гэтым этапе праявiлi сябе атрады пад камандаваннем Ц.П. Бумажкова, Ф.I. Паўлоўскага, В.3. Каржа, М.П. Шмырова (бацькi Мiная).

Усяго да 1 жнiўня 1941 г. на тэрыторыi Беларусi, па звестках доктара гiстарычных навук палкоўнiка дзяржаўнай бяспекi В.I. Баярскага, дзейнiчаў толькi 61 атрад, а не 231, як дакладваў ЦК КП(б)Б у ЦК ВКП(б). Да 1 студзеня 1942 г. наогул засталося 50 атрадаў. 3 437 груп i атрадаў, у якiх налiчвалася 7251 чалавек, спецыяльна закiнутых у тыл ворага, ў другой палове 1941 г. спынiлi свае iснаванне 412, цi 94 %. Частка партызан загiнула, частка атрадаў распалася, частка партызан вярнулася ў савецкi тыл.

Справа ў тым, што пры арганiзацыi гэтых першых партызанскiх груп i атрадаў былi дапушчаны памылкi, назiраўся недахоп зброi, боепрыпасаў, харчавання, дакладных разведданных. Больш таго, вялiкi урон партызан-скаму руху нанёс загад Стаўкi ВГК № 428 ад 17 лiстапада 1941 г. за подпiсам I.В. Сталiна, складзены без улiку тэорыi i практыкi партызанскай барацьбы. У iм, у прыватнасцi, ставiлася задача знiшчаць у тыле нямецкiх войск ураджай. Гэтыя меры не столькi нанеслi вялiкi урон ворагу, колькi мясцоваму насельнiцтву.

У цэлым другая палова 1941 г. была самай цяжкай для партызан за ўсе гады вайны. Iмклiвае наступление немцаў, адсутнасць баз забеспячэння зброяй, боепрыпасамi, харчаваннем, вопраткай, месц пражывання, суровая зiма 1941-1942 гг., а галоўнае ведаў i вопыту вядзення менавiта партызанскай барацьбы, агульнага кiраўнiцтва гэтай справай у межах рэспублiкi, вобласцi, раёна - усё гэта прывяло да таго, што многiя атрады зiмой 1941 г. распалiся. Адны партызаны загiнулi ў баях пры непасрэдных бiтвах з рэгулярнымi часцямi вермахта, другiя перайшлi лiнiю фронту i ўлiлiся ў рады Чырвонай Армii, трэцiя аселi ў вёсках, перайшлi на падпольнае становiшча з тым, каб пасля зiмы зноў пайсцi ў лес для змагання з ворагам.

3 атрада В.3. Каржа ў  60 чалавек, якi быў сфармiраваны ў Пiнску, да восенi засталося каля паловы. Але ўжо ў лiстападзе атрад налiчваў каля 80 чалавек, а ў лютым 1942 г. - больш за 200. Жывучасць гэтага атрада ў многiм вызначалася правiльнай стратэгiяй i тактыкай барацьбы, якую ажыццяўляў яго камандзiр - Васiлiй Захаравiч Корж. Ён меў багаты вопыт партызанскай дзейнасцi на тэрыторыi Заходняй Беларусi ў 20-я гады, а таксама баявы вопыт 30-х гадоў у Iспанii.

Першапачаткова яго тактыка  састаяла ў тым, каб нечакана нападаць на адзiночныя аўтамабiлi, матацыклiстаў, невялiкiя гарнiзоны. Партызаны знiшчалi лiнii сувязi, разбуралi маеты, дзейнiчалi нечакана, iмклiва. Мэта - нанесцi урон ворагу, але не страцiць жыццi партызан.

Аднак так дзейнiчалi не ўсе камандзiры партызанскiх атрадаў. У пачатку верасня 1941 г. супраць партызан Пiншчыны немцы накiравалi 2 палкi 1-й кавалерыйскай дывiзii, матарызаваную i артылерыйскую часцi 162-й i 225-й пяхотных дывiзiй i караблi рачной флатылii. Хамя партызаны змагалiся стойка, мужна, але супрацьстаяць такой моцы рэгулярных войск вермахта яны не змаглi. Многiя з iх загiнулi, у тым лiку сакратар Пiнскага падпольнага абкама партыi П.Г. Шапавалаў. Буйны атрад пiнскiх i палескiх партызан перастаў iснаваць. Галоўная прычына трагедыi - непрадуманыя дзеяннi па канцэнтрацыi сiл i сродкаў партызан у адным месцы, па сутнасцi, франтавыя, а не партызанскiя дзеяннi супраць рэгулярных войск фашыстаў, а таксама адсутнасць вопытнага камандзiра, якi валодаў бы партызанскiмi, а не армейскiмi метадамi барацьбы з ворагам.

 

Станаўленне i развiццё партызанскага руху ў Беларусi ў многiм залежала ад ўзаемаадносiн партызан iмясцовага насельнiцтва. Правiльна пастаўленыя адносiны - гэта ў значнай ступенi вырашэнне праблем харчавання, адзення, папаўнення сваiх радоў, прытулку, аказання першай медыцынскай дапамогi, атрымання неабходнай iнфармацыiiiнш. Без перавелiчэння можна сцвярджаць, што без падтрымкi мясцовага насельнiцтва партызанскi рух не змог бы развiвацца. А яна магчыма была толькi тады, калi мясцовае насельнiцтва пераконвалася ў тым, што партызаны з'яўляюцца iх сапраўднымi абаронцамi ад фашыстаў, што да iх можна звярнуцца па дапамогу i яны яе акажуць.

У падаўляючай большасцi ўзаемаадносiны партызан i мясцовага насельнiцтва былi добразычлiвымi. Асаблiва гэта адносiлася да тых партызанскiх атрадаў, склад якiх у многiм быў з мясцовага насел ьнiцтва. Тут назiралася поўнае ўзаемаразуменне. Партызаны чым маглi дапамагалi сялянам (у сяўбе, пасадцы сельскагаспадарчых культур, зборы ўраджаю, рамонце сельскагаспадарчага iнвентару i г. д.), якiя ў сваю чаргу не заставалiся ў даўгу.

Па ўспамiнах генерала дзяржбяспекi Э.Б. Нордмана, вопытныя партызанскiя камандзiры, такiя, напрыклад, як В.3. Корж, абучалi маладых партызан прамудрасцям партызанскага жыцця i абавязкова папярэджвалi: паколькi ваюем за народ, то не трэба крыўдзiць мужыка. Лепш папрасiць харчавання, але нiколi не забiраць яго сiлай. Пакрыўдзiш вяскоўца i ён не падтрымае нi харчаваннем, нi жыллём, нiдапамогай у час небяспекi. I гэта былi не толькi павучаннi. Той жа В.3. Корж быў бязлiтасны у выпадках самаўпраўства i марадзёрства партызан. У зiму 1942-1?43 гг. ён расстраляў перад строем стар шага лейтэнанта за тое, што той разбурыў вуллi на пчальнiку селянiна.

Информация о работе Баявыя дзеянні партызан Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў